Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:10 ]  Чакаецца праект новай рэзалюцыi ААН наконт Іраку


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ'ЯДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Чакаецца, што на гэтым тыднi ЗША i Вялiкая Брытанiя прадставаць праект рэзалюцыi Рады бясьпекi ААН. Рэзалюцыя мае даць дазвол на ваенныя дзеяньнi супраць Іраку. Ірак вiнавацяць у вырабе зброi масавага зьнiшчэньня насуперак ранейшым санкцыям ААН. Учора мiнiстар замежных справаў Францыi Дамiнiк дэ Вiепэн заявiў, што ягоная краiна па-ранейшаму супраць таго, каб Рада бясьпекi ААН прымала другую рэзалюцыю наконт Іраку. У iнтэрвiю газэце “Le Figaro” Вiепэн сказаў, што iнспэктарам ААН трэба даць болей часу для пошукаў у Іраку зброi масавага зьнiшчэньня. Францускi мiнiстар таксама заклiкаў Ірак зьнiшчыць ракеты аль-Самуд. На ягоную думку, гэта быў бы пазытыўны крок, якi падкрэсьлiў бы перавагу iнспэктаваньня перад ваеннымi дзеньнямi. Улады Іраку, кажуць, што яны вывучаюць патрабаваньне ААН аб зьнiшчэньнi гэтых ракетаў. Тым часам мiнiстар замежных справаў Турцыi Ясар Якiс паведамiў, што турэцкi парлямэнт, верагодна, у аўторак вырашыць пытаньне аб доступе амэрыканскiх войскаў да турэцкiх базаў. Такi доступ патрэбны ЗША для магчымай вайны супраць Іраку. Аднак лiдэр кiруючай турэцкай партыi, Рэджэп Тайiп Эрдаган, сказаў, што парлямэнт пакуль не плянуе разглядаць гэтае пытаньне. Учора ў многiх гарадох сьвету адбылiся дэманстрацыi супраць магчымай вайны ў Іраку.
XS
SM
MD
LG