Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:32 ]  У сьвеце адбыліся новыя дэманстрацыі супраць вайны


Сёньня ў шмат якіх гарадох сьвету зноў адбыліся дэманстрацыі супраць магчымай вайны ў Іраку. У Багдадзе ірацкія хрысьціяне сабраліся ў цэрквах і заклікалі вырашыць ірацкі крызыс мірнымі сродкамі. У Рыме папа Ян Павел ІІ асудзіў ”тэрарызм і лёгіку вайны”. У Нэпале ў будысцкім манастыры каля Катманду было запалена 50 тысячаў сьвяцільняў. Каля 25 тысячаў чалавек прайшлі маршам па сталіцы Марока Рабаце. У Эгіпце каля 7 з паловай тысячаў студэнтаў правялі дэмакстрацыю ў Каіры і Александрыі.
XS
SM
MD
LG