УЭСТ ВОРВІК, ЗША
Звыш 95 чалавек загінулі падчас пажару у начным клюбе ў горадзе Уэст-Ворвік у штаце Род Айленд. Каля 180 чалавек атрымалі траўмы і апёкі. Пажар палыхнуў у ноч з чацьвярга на пятніцу падчас рок-канцэрту з піратэхнічнымі эфектамі. Агонь ахапіў увесь будынак клюбу за некалькі хвілінаў. Некаторыя ахвяры загінулі з-за удушша ад дыму, іншыя былі задаўленыя падчас цісканіны і панікі