НЬЮ-ЁРК. Амэрыканскiя ўлады кажуць, што няма падставаў казаць аб тэрарыстычным акце ў сувязi з выбухам, якi выклiкаў пажар на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Нью-Ёрку. Прэсавы сакратар Белага Дому Ары Фляйшэр сказаў, што хутчэй за ўсё, гэта быў няшчасны выпадак у вынiку тэхнiчных праблемаў.
Як паведамiла нафтавая кампанія Эксан Мобайл, якой належыць завод, два чалавекi зьнiклi бязь вестак пасьля выбуху. Паводле палiцыi, прынамсi адзiн зь iх загiнуў. Адзiн рабочы быў паранены.
Агонь ахапіў усю тэрыторыю прадпрыемства, полымя падымалася ў паветры на вышыню 100 мэтраў.
Усясьветная цана сырой нафты паднялася больш чым на даляр за барэль пасьля паведамленьня аб пажары.