Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:15 ]  Ізраільскія вайскоўцы застрэлiлi двух палестынцаў


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія вайскоўцы сёньня застрэлiлi двух палестынцаў падчас сутыкненьняў на Заходнiм беразе ракi Ярдан. У сэктары Газа, iзраiльскiя салдаты пабудавалi барыкады, падзялiўшы тэрыторыю на тры часткi і заблякаваўшы асноўную дарогу. Тым часам намесьнік палестынскага лідара Ясіра Арафата Махмуд Абас сёньня прыляцеў у Маскву. Ён сутрэнецца зь міністрам замежных справаў Расеі Ігарам Івановым. Абас кажа, што ён будзе абмяркоўваць мірныя прапановы блізкаўсходняй чацьвёркi пасярэднікаў, у склад якога ўваходзяць ААН, Эўразьвяз, Злучаныя Штаты ды Расея. Падчас сёньняшняй сустрэчы ў Лёндане “чацьвёрка” заклiкала да неадкладнага перамiр’я памiж Ізраiлем i палестынцамi. Паводле прапановаў “чацьвёркi”, ужо сёлета мусiць быць утворана часовая пелестынская дзяржава.
XS
SM
MD
LG