Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:36 ]  Мараканец асуджаны за ўдзел у падрыхтоўцы тэрактаў 11 верасьня


ГАМБУРГ. Да 15 гадоў зьняволеньня сёньня быў асуджаны мараканец Мунір эль Мутасадэк, якога абвінавацілі ва ўдзеле ў арганізацыі тэрактаў 11 верасьня 2001 году. Тады загiнулi больш за 3 тысячы чалавек. Пракурор на працэсе, якi праходзiў у Нямеччыне заявіў, што мараканец забясьпечваў перамяшчэньнi па тэрыторыi гэтай краiны ваяўнiкоў аль-Кайды. Сам эль Мутасадэк не прызнаў сябе вiнаватым. Адвакаты асуджанага заявілі, што ён толькі аказваў падтрымку сваім сябрам. Яны зьбiраюцца падаць апэляцыю.
XS
SM
MD
LG