ГАЗА
Прынамсі 11 палестынцаў загінулі ў выніку страляніны з ізраільскімі вайскоўцамі. Ізраільскія войскі сёньня раніцай пры падтрымцы танкаў і верталётаў увайшлі ў горад Газа на Заходнім беразе. Паводле відавочцаў, адзін з баявікоў групоўкі “Хамаз” выбухнуў сабе каля аднаго з ізраільскіх танкаў. Гэта ўжо другі рэйд ізраільскіх вайскоўцаў у Газу за апошнія два дні. Дзеяньні Ізраілю сталі адказам на гібель 4 ізраільскіх жаўнераў пасьля таго, як баявікі “Хамазу” падарвалі на міне іхні танк. Прадстаўнікі ЗША, Расеі, Эўразьвязу і ААН учора сустрэліся ў Лёндане з ізраільскай і палестынскай дэлегацыяй. Палестынскі прадстаўнік Саеб Эракат заявіў, што ізраільскае ўварваньне ў Газу можа пагоршыць пэрспэктывы міратворчага працэсу