Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:44 ]  13 краiнаў-кандыдатаў падтрымалi заяву Эўразьвязу


БРУСЭЛЬ. Трынаццаць краiнаў-кандыдатаў сёньня ўхвалiлi дэклярацыю Эўразьвязу, якая папярэджвае, што Ірак рызыкуе выклiкаць вайну, калi ня будзе цалкам выконваць патрабаваньнi ААН па раззбраеньнi. Дэклярацыя была прынятая ўчора на надзвычаным самiце Эўразьвязу, дзе абмяркоўваўся iрацкi крызыс. У агульнай заяве 13 краiнаў кандыдатаў кажуць, што разам з сябрамi Эўразьвязу будуць выпрацоўваць агульную пазыцыю, каб пазьбегнуць новых разьдзяляльных лiнiяў. Гэтая заява зьявiлася пасярод напружаньня, якое выклiкала крытыка краiнаў-кандыдатаў з боку прэзыдэнта Францыi Жака Шырака. Учора Шырак заявiў, што краiны-кандыдаты паказалi “безадказныя паводзiны”, падтрымаўшы жорсткую палiтыку ЗША ў дачыненьнi да Іраку. Тым часам прэсавы сакратар Белага Дому Ары Фляйшэр паведамiў сёньня, што на гэтым тыднi Злучаныя Штаты могуць прапанаваць новую рэзалюцыю Рады бясьпекi ААН у справе Іраку.
XS
SM
MD
LG