Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:26 ]  Буш кажа, што пратэсты не паўплываюць на ягоную палiтыку


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявiў сёньня, што пратэсты па ўсiм сьвеце, у якiх удзельнiчалi мiльёны людзей, не паўплываюць на пляны Злучаных Штатаў наконт магчымай вайны зь Іракам. Буш заявiў, што ён “паважлiва не пагаджаецца” з тымi, хто сумняецца, што iрацкi лiдэр Садам Хусэйн нясе пагрозу сьвету. Паводле амэрыканскага прэзыдэнта, вайна будзе апошнiм сродкам для раззбраеньня Іраку, але не рабiць нiчога было б яшчэ горшым варыянтам. Буш падкрэсьлiў, што Ірак пагражае Амэрыцы. Ён выказаў упэўненасьць, што Злучаныя Штаты здолеюць дамовiцца з Турцыяй, якая мяжуе зь Іракам i магла б адыграць ключавую ролю ў ваеннай апэрацыi. Сёньня ж прэсавы сакратар Белага Дому Ары Фляйшэр паведамiў, што ЗША прапануюць Турцыi дапамогу на 26 мiльярдаў даляраў у абмен на супрацоўнiцтва ў магчымай вайне супраць Іраку.
XS
SM
MD
LG