Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:18 ]  Пракурор Гаагскага трыбуналу вядзе перамовы ў Белградзе


БЕЛГРАД. Галоўны пракурор Гаагскага Трыбуналу ў пытаньні ваенных злачынстваў Карла дэль Понтэ пачала двухдзённы візыт у Сэрбію і Чарнагорыю. Падчас перамоваў ў Белградзе Дэль Понтэ імкнецца дамагчыся ад афіцыйных асобаў больш актыўнага супрацоўніцтва з трыбуналам. Сёньня яна заклікала да арышту былога лідара басьнійскіх сэрбаў Радкі Младзіча. Асноўныя прэтэнзыі з боку трыбуналу зьвязаныя зь няздольнасьцю ўладаў Сэрбіі і Чарнагорыі забясьпечыць арышт асноўных воінскіх злачынцаў.
XS
SM
MD
LG