БРУСЭЛЬ. Генэральны сакратар ААН Кофi Анан сёньня заклiкаў лiдэраў краiнаў Эўразьвязу, якiя сабралiся на самiт у Брусэлi, прыйсьцi да агульнай пазыцыi ў дачыненьнi Іраку. Анан заявiў, што па-ранейшаму лiчыць магчымым мiрнае вырашэньне iрацкага крызысу. Ён, аднак, зазаначыў, што Ірак мусiць спынiць парушэньнi рэзылюцыi ААН 1441 датычна зброi масавага зьнiшчэньня.
Сёньня ж прэзыдэнт Францыi Жак Шырак заявiў, што францускi ўрад па-ранейшаму выступае супраць новай рэзалюцыi ААН аб раззбраеньнi Іраку. На такой рэзалюцыi настойваюць Злучаныя Штаты i Вялiкая Брытанiя. Гэтыя краiны жадаюць, каб новая рэзалюцыя фактычна дазволiла выкарыстаньне сiлы супраць Іраку.