ГАЗА
Каля 30 ізраільскіх танкаў разам з бульдозэрамі ўвайшлі сёньня ў сэктар Газа ў паселішча Бэйт-Лахія, дзе жывуць лідары іслямісцкага руху Хамас. У выніку страляніны паміж ізраільцянамі і палестынцамі загінулі два палестынцы, адзін з якіх быў паліцыянтам. Дзеяньні Ізраілю сталі адказам на выбух у суботу ізраільскага танку, у выніку чаго 4 ізраільскія жаўнеры загінулі. Учора шэсьць актывістаў Хамазу былі забітыя пасьля выбуха дома ў горадзе Газа. Кіраўніцтва Хамаза абвінаваціла Ізраіль у арганізацыі гэтага акту