ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты заявілі, што час для дыпляматычнага ўрэгуляваньня крызысу вакол Іраку канчаецца. Гэтая заява прагучала ў той час, як міністры замежных справаў Лігі арабскіх краінаў у Каіры склалі праект рэзалюцыі, у якой выказваецца іх апазыцыя да плянаванай вайны ЗША супраць Іраку.
У тэлевізійным выступе дарадца прэзыдэнта Злучаных Штатаў у пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Кандаліза Райз заявіла, што Садам Гусэйн на разбраеньне мае ўжо толькі тыдні, а ня месяцы.
Райз сказала, што Вашынгтон намагаецца, каб Рада Бясьпекі ААН прыняла новую рэзалюцыю па Іраку.