Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:24 ]  Бэльгійскі плян дапамогі Турэччыне пераканаў ня ўсіх у НАТО


БРУСЭЛЬ. Паслы краінаў НАТО ў Брусэлі сёньня працягваюць пошук разьвязаньня крызыснай сытуацыі, якая ўзьнікла вакол пытаньня аб аказаньні вайсковай дапамогі Турэччыне ў выпадку пачатку вайны з Іракам. На паседжаньні камітэту абарончага плянаваньня НАТО, членамі якога ёсьць 18 з 19-ці краінаў альянсу за выключэньнем Францыі, сёньня абмяркоўваўся кампрамісны плян прадстаўленьня гарантыяў Турэччыне, прапанаваны Бэльгіяй. Міністар замежных справаў Бэльгіі ахарактарызаваў перамовы, як вельмі жорсткія. Дыплямат таксама паведаміў, што бэльгійскі плян здолеў пераканаць ня ўсіх паслоў. На мінулым тыдні Францыя, Бэльгія і Нямеччына наклалі вэта на прапанаваны Злучанымі Штатамі плян умацаваньня абароны Турэччыны, што прывяло да крызысу ў НАТО.
XS
SM
MD
LG