Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:29 ]  Пратэсты па ўсім сьвеце супарць вайны ў Іраку


Больш за 3 мільёнаў чалавек па ўсім сьвеце узялі ўдзел у масавых дэманстарацыяў пратэсту супраць вайны ў Іраку. Акцыі прайшлі у звыш шасьцідзесяці краінах сьвету. У Лёндане, паводле дадзеных паліцыі, ў антываенным шэсьці ўзялі ўдзел каля 750 тысячаў, прыблізна столькі ж у Рыме, у Бэрліне на вуліцы выйшла паўмільёна чалавек. У розных гарадох Гішпаніі ў пратэстах удзельнічалі звыш паўтары мільёны чалавек. У Нью-Ёрку перад будынкам штаб-кватэры ААН сабраліся каля ста тысячаў маніфэстантаў. Дэманстрацыі таксама прайшлі ў Аўстраліі, Новай Зэляндыі, індыі, Японіі, Паўдзённай Карэі.
XS
SM
MD
LG