Лэнглі, ЗША. У аўдыязапісу, які на гэтым тыдні гучаў па кувэйцкім тэлеканале "Аль-Джазіра", сапраўды гучыць голас Усамы бін Лядэна. Такую выснову зрабілі экспэрты Цэнтральнага Разведвальнага Упраўленьня. Міжнародны тэрарыст заклікаў мусульманаў усяго сьвету падтрымаць Ірак і запатрабаваў ад арабскіх дзяржаваў не дапамагаць Злучаным Штатам ў магчымай вайсковай аперацыі супраць Іраку.