Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:07 ]  Антываенныя дэманстрацыі прайшлі у больш як 60 краінах


Прага. У больш як шасьцідзесяці краінах сьвету – у тым ліку ў Нямеччыне, Францыі, італіі, Гішпаніі, Турцыі – сёньня прайшлі масавыя дэманстрацыі супраць вайны ў Іраку. У Лёндане, паводле паліцыі, ў антываенным шэсьці бралі ўдзел каля паўмільёны чалавек. У Рыме на вуліцы вышлі больш за мілён чалавек, а па некаторых дадзеных – да трох мільёнаў. Дэманстрацыі таксама прайшлі ў Аўстраліі, Новай Зэляндыі, індыі, Японіі, Паўночнай Карэі. Антываенныя дэманстрацыі адбудуцца сёньня ў Нью-Ёрку і ў іншых буйных гарадах ЗША.
XS
SM
MD
LG