Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:09 ]  Садам Гусэйн забараніў адмысловым дэкрэтам імпарт і вытворчасьць зброі масавага зьнішчэньня


БАГДАД: Прэзыдэнт Іраку Садам Гусэйн апублікаваў сёньня дэкрэт, які забараняе імпарт і вытворчасьць ядзернай, біялягічнай і хімічнай зброі. Ён даручыў адпаведным міністрам выкананьне дэкрэту і пакараньне яго парушальнікаў. Дэкрэт быў апублікаваны перад спецыяльнай сэсіяй ірацкага парляэнту, які зьбіраецца ўхваліць аналягічны закон. Міжнародная супольнасьць даўжэйшы час заклікала Ірак афіцыйна забараніць зброю масавага зьнішчэньня, аднак у адказ Багдад абмяжоўваўся толькі заявамі, што ён не валодае такой зброяй.
XS
SM
MD
LG