Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:08 ]  Афганцы цьвердзяць, што загінулі мірныя жыхары


КАБУЛ Улады афганскай правiнцыi Гельманд цьвердзяць, што найменей 17 мясцовых жыхароў загiнулi ў вынiку нядаўняга бамбаваньня амэрыканскай авiяцыяй. Камандаваньне войскаў ЗША ў Афганiстане паведамiла, што авiяўдары былi зробленыя ўчора па горным раёне ў правiнцыi Ўрузган, дзе былi выяўленыя баявiкi “Аль-Кайды” i былых талiбаў. Пакуль невядома, цi пацярпелi цывiльныя жыхары ў часе гэтага бамбаваньня, цi гаворка вядзецца пра iншую апэрацыю. У далiне Баграм тым часам амэрыканскiя спэцзлучэньні затрымалi 12 баявiкоў.
XS
SM
MD
LG