Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:53 ]  КНДР не выконвае дамову аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі


ВЕНА Кіраўнік мiжнароднага агенцтва ў атамнай энэргii (МАГАТЭ) Махамад Эль-Барадэй заявіў сёньня, што МАГАТЭ выступае супраць неадкладнага ўвядзеньня санкцыяў да Паўночнай Карэі. Гэтая заява прагучала адразу пасьля таго, як МАГАТЭ сёньня на сваім паседжаньні афіцыйна прызнала, што КНДР не выконвае дамову аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброi і свае абавязкі ў галіне ядзерных тэхалёгіяў. Паводле Эль-Барадэя, гэтае рашэньне не павінна разглядацца як заклік да санкцыяў. Тым ня меньш МАГАТЭ перадае пытаньне на разгляд Рады Бясьпекi ААН. Афiцыйныя асобы Паўночнай Карэi заявiлi, што санкцыi ААН будуць ёю разглядацца як абвешчаньне вайны.
XS
SM
MD
LG