Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:26 ]  У НАТО тупік вакол Іраку


БРУСЭЛЬ Гэнэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан паведаміў, што альянс сёньня ня здолеў пераадолець тупік наконт Іраку і заўтра правядзе новыя перамовы. Паводле Робэртсана, усе сябры альянсу разумеюць, “што чым болей будзе працягвацца спрэчка, тым горш гэта будзе для іх”. Бэльгія, Францыя і Нямеччына заблякавалi сёньня абмеркаваньне ваеннай дапамогi Турэччыне ў выпадку пачатку вайны зь Іракам. Усе тры краiны лiчаць, што ваенныя прыгатаваньнi НАТО створаць iлжывае ўяўленьне, што вайна непазьбежная. У Вашынгтоне, міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд падкрэсьліў, што ЗША і саюзьнікі павінны заплянаваць дапамогу Турцыі за рамкамі НАТО, калі гэта будзе неабходна
XS
SM
MD
LG