Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:16 ]  Шарон пачынае фармаваньне ізраільскага ўраду


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон, лідар партыі “Лікуд” якая нядаўна перамагла на парляманцкіх выбарах, атрымаў афіцыйную прапанову сфармаваць габінэт міністраў. Паводле Шарона, асноўнымі задачамі новага ўраду будуць барацьба супраць тэрарызму і зьмена кіраўніцтва Палестынскае аўтаноміі. Ув адказ высокі палестынскі прадстаўнік Саэб Эракат заявіў, што Шарон не зацікаўлены ва ўсталяваньні міру. Шарон дамагаецца стварэньня ўраду нацыянальнага адзінства з удзелам апазыцыйнай партыі Працы, якая ўжо адмовілася ўвайсьці ва ўладную кааліцыю і заклікала да ўзнаўленьня мірных перамоваў. У гэтым тыдні ў Ізраілі была абнародваная інфармацыя пра кантакты Шарона з палестынскімі прадстаўнікамі.
XS
SM
MD
LG