КАБУЛ. Прадстаўнік ААН у Кабуле Мануэль дэ Альмэйцда Сільва заявіў, што афганскія ўлады імкнуцца прыцягнуць больш жанчынаў для навучаньня ў нядаўна створанай паліцэйскай акадэміі Афганістану. Цяпер, сярод тысячы з паловай студэнтаў акадэміі – толькі 29 жанчын. Пры талібах жанчыны ня мелі права на адукацыю.