Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:20 ]  У Менск прыбыў кіраўнік офісу АБСЭ ў Беларусі Хайкэн


МЕНСК. Сёньня ў Менск прыбыў кіраўнік офісу АБСЭ ў Беларусі Эбэрхард Хайкэн. У Нацыянальным аэрапорце "Менск" дыплямата сустракаў пасол Нямеччыны ў Беларусі Хельмут Фрык. У аэрапорце спадар Хайкен адмовіўся даваць якія-небудзь камэнтары адносна сваёй будучай дзейнасьці на пасадзе кіраўніка офісу, аднак запрасіў журналістаў на прэсавую канферэнцыю, што павінна адбыцца праз некалькі дзён. Адзінае, пра што паведаміў Эберхард Хайкен, гэта тое, што замежныя супрацоўнікі офісу прыбудуць у Менск у найбліжэйшы час.
XS
SM
MD
LG