СУЛАЙМАНІЯХ (Ірак). На паўночным усходзе Іраку, недалёка ад места Халабджа іслямскія экстрэмісты забілі аднаго зь лідараў курдзкіх паўстанцаў Шаката Хаджы Мушыра. Баявікі групоўкі “Ансар аль-Іслям” падманам вывелі Мушыра да засады. У перастрэлцы загінулі яшчэ пяць асобаў і некалькі былі параненыя. У мінулым тыдні дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што “Ансар аль-Іслям” зьвязаная з “Аль-Кайдай” і з рэжымам ірацкага лідара Садама Гусэйна.