Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:43 ]  Былы дысыдэнт Ян Сокал можа магчыма, будзе балятавацца на пасаду прэзыдэнта Чэхіі


(ПРАГА) Чэскі прэм’ер і лідэр чэскіх сацыял-дэмакратаў Уладзімір Шпідла запрапанаваў вылучыць кандыдатам у прэзыдэнты дэкана факультэту гуманітарных навукаў Карлава Ўнівэрсытэту Яна Сокала. 62-гадовы прафэсар Сокал свайго часу адзін зь першых падпісаў ”Харыю-77”, быў актывістам Грамадзянскага Руху. На пачатку 90-х гадоў быў віцэ-сьпікерам парлямэнту Чэхаславаччыны. У 1998 годзе займаў пасаду міністра адукацыі ва ўрадзе Ёзэфа Ташоўскага. Новая спроба абраць прэзыдэнта Чэхіі адбудзецца 28 лютага . Дзьве папярэднія закончыліся няўдала. Аб’яднаная дэмакратычная партыя трэці раз запар будзе прапанаваць на пасаду прэзыдэнта кандыдатуру Вацлава Клаўса
XS
SM
MD
LG