БАГДАД. Дырэктар Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі Мухамад Эль-Барадэй заявіў, што цяперашняя місія інспэктароў ААН у Іраку вельмі важная, аднак яна ня ёсьць апошнім шанцам пазьбяжаньня вайны. Эль-Барадэй і галоўны інспэктар Ганс Блікс падчас двухдзённага візыту ў Ірак паспрабуюць дамагчыся ад Багдаду выкананьня двух галоўных патрабаваньняў ААН: дазволу авіяцыйных інспэкцыяў і магчымасьці правесьці прыватныя гутаркі зь ірацкімі навукоўцамі.