МАСКВА. Сёньня паведаміў аб сваёй адстаўцы прэм’ер прамаскоўскага чачэнскага ўраду Міхаіл Бабіч. У якасьці прычыны адстаўкі называецца пераход на іншую працу. Паведамляецца, што ў Бабіча былі непаразуменьні з кіраўніком прамаскоўскай адміністрацыі Кадыравым наконт складу ўраду.