ЕРУСАЛІМ. Экстрэмісцкая групоўка “Хамас” заявіла, што гатовая ўзяць на сябе кіраўніцтва Палестынскай аўтаноміяй, калі Ясір Арафат і ягонае атачэньне сыйдуць у адстаўку. Лідар палітычнага крыла “Хамас” Махмуд Захар заявіў пра гэта агенцтву “Асашыэйтэд прэс”. Хамас нясе адказнасьць за тэрарыстычныя акты і забойствы сотняў ізраільцянам часам блізкаўсходняга канфлікту.