Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:19 ]  У Кыргыстане асуджаны прадстаўнік тэрарыстычнай групоўкі


Бішкек. Кыргыскі суд сёньня асудзіў да 25 гадоў зьняволеньня Шэралі Акбатоева, якога абвінавачваюць у тэрарызьме, захопе закладнікаў і прыналежнасьці да забароненай групоўкі “Ісьлямскі рух Узбэкістану”. Акбатоеў прызнаў некаторыя абвінавачваньні супраць сабе. “Ісьлямскі рух Узбэкістану”, як сьцьвярджаецца, мае сувязі з тэрарыстычнай сеткай Аль-Каеда. ЗША вызначылі гэты рух як тэрырыстычную арганізацыю ў 2000 годзе пасьля выкраданьня чатырох амэрыканскіх скалалазаў у паўднёвым Кыргыстане.
XS
SM
MD
LG