Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:08 ]  Касьмічны карабель "Прагрэс" састыкаваўся зь Міжнароднай касьмічнай станцыяй


Масква.Расейскі грузавы касьмічны карабель “Прагрэс” сёньня састыкаваўся зь Міжнароднай касьмічнай станцыяй, даставіўшы ваду, ежу і абсталяваньне аднаму расейскаму і двум амэрыканскім касманаўтам на борце станцыі. “Прагрэс” быў запушчаны ў нядзелю з касмадрому Байканур у Казахстане, на наступны дзень пасьля катастрофы шаттла “Калюмбія”. З – за катастрофы амэрыканская касьмічная агенцыя НАСА вымушаная адкласьці на няпэўны час запускі сваіх касьмічных караблёў.
XS
SM
MD
LG