Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:45 ]  Ваiслаў Шэшэль гатовы адказваць у Мiжнародным трыбунале


БЯЛГРАД. Сэрбскі ўльтранацыяналiстычны палітык Ваіслаў Шэшэль паведаміў, што ён дабраахвотна паўстане перад Міжнародным трыбуналам ААН. На прэсавай канфэрэнцыі сёньня Шэшэль заявіў пра сваю абсалютную перакананасьць, што ён сам ніколі не рабiў ніякіх злачынстваў і не хаваў злачынцаў. Шэшэль сказаў, што разглядае судовы працэс як магчымасьць абараняць “сэрбскія інтарэсы”. Ён паведаміў, што для сваёй абароны сабраў каманду экспэртаў. На пачатку 90-х гадоў Шэшэль актыўна займаўся вярбоўкай дабраахвотнікаў дзеля ўдзелу ў ваенных дзеяньнях у Харватыі і Босьніі.
XS
SM
MD
LG