Х’ЮСТАН. ЗША. Адмыслоўцы касьмічнай агенцыі НАСА, якія дасьследуюць прычыны катастрофы касьмічнага чаўнаку “Калюмбія”, вывучаюць магчымыя пашкоджаньні плястмасавага цеплаабароннага экрану. Відэаздымкі паказваюць, як кавалкі пенапляставай ізаляцыі паліўнага баку трапляюць у левае крыло шатлу. Прадстаўнікі расейскіх касьмічных праграмаў паведамілі, што катастрофа “Калюмбіі” можа адкласьці вяртаньне трох касманаўтаў – двўх амэрыканцаў і расейца – зь міжнароднай касьмічнай станцыі.