Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:29 ]  Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл выступіў з тэлезваротам да нацыі


ПРАГА. У апошні дзень свайго прэзыдэнцтва, прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл выступіў з тэлезваротам да нацыі. Паколькі парлямант краіны пакуль ня змог абраць яму пераемніка, Гавэл адзначыў, што такая сытуацыя ня ёсьць катастрафічнай для краіны. Ён станоўча адгукнуўся пра прэм’ер-міністра Владзіміра Шпідлу і сьпікера ніжняй палаты Любаміра Зааралека, якія сёньня апоўначы пачынаюць часова выконваць прэзыдэнцкія функцыі. Вядомы драматург і дысыдэнт Гавэл стаў прэзыдэнтам Чэхаславаччыны пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму ў 1989 годзе. Пасьля распаду Чэхаславаччыны ён стаў кіраўніком Чэскай рэспублікі.
XS
SM
MD
LG