Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:08 ]  Фінляндыя занепакоеная стана расейскага флёту


ГЭЛЬСЫНКІ. Улады Фінляндыі зьвярнуліся да Эўрапэйскага Зьвязу з просьбай зьвярнуць увагу Расеі на патрэбу падвысіць надзейнасьць вадаплаваў, што ходзяць у Балтыйскім моры. Хэльсынкі непакояцца, што вадаплаў “Стэмніца”, які пад грэцкім сьцягам ідзе ў расейскі порт Прыморск можа трэснуць пад напорам лёду. “Стэмніца” ідзе замерзлай Фінскай затокай з дапамогай расейскага ледаколу. Танкер – двухкорпусны, але, паводле фінскіх адмыслоўцаў, недастаткова ўмацаваны для плаваньня па лядовых прасторах.
XS
SM
MD
LG