БАРЫСАЎ. Група прэтэндэнтаў на дэпутацкія месцы ў Барысаўскім гарсавеце, сябры партыі БНФ Аскерка, Іваньнікаў, Ілюшонак і Салаш падалі скаргу ў абласную тэрытарыяльна-выбарчую камісію. Прэтэндэнты спрабуюць абскардзіць дзеяньні старшыні тэрытарыяльна-выбарчай камісіі Валянціны Шутко і сакратара камісіі, якія, паводле заяўнікаў, беспадстаўна абвінавацілі сяброў партыі ў парушэньнях пры запаўненьні падпісных лістоў. Валянціна Шутко назвала гэтыя абвінавачаньні беспадстаўнымі.