Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:16 ]  Адбылося паседжаньне палітычнай рады АГП


МЕНСК. У Менску прайшло паседжаньне палітычнай рады Аб’яднанай Грамадзянскай партыі ў часе якога быў прыняты шэраг дакумэнтаў. У прыватнасьці партыя выказала пратэст супраць прыпыненьня менскай пракуратурай сьледства ў справе зьнікненьня Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Таксама была прынятая заява пра недэмакратычны характар кампаніі выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў. Як было адзначана, партыя вылучыла 201 кандыдата, зь якіх каля 80 чалавек не прайшлі рэгістрацыі. На наступным паседжаньні Палітрада АГП плянуе разгледзіць пытаньне пра вылучэньне патэнцыйнага прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Беларусі на выбарах 2006 году.
XS
SM
MD
LG