МАДРЫД. Прэзыдэнт Эўрапэйскай Камісіі Рамана Продзі заклікаў краіны кантынэнту пераадолець рознагалосьсі і выпрацаваць супольную пазыцыю ў справе Іраку. Апошнімі тыднямі кіраўнікі эўрапэйскіх краінаў раскалоліся на два лягеры. Францыя й Нямеччына выступаюць супраць сілавога разьвязаньня канфлікту. Вялікая Брытанія й шэраг іншых краінаў гатовыя падтрымаць ЗША ў магчымай ваеннай апэрацыі супраць Іраку. Сёньня ў Парыжы кіраўнік брытанскага ўраду Тоні Блэр абмяркуе з прэзыдэнтам Францыі Жакам Шыракам канфлікт вакол Іраку, у якім бакі займаюць розныя пазыцыі.