Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:29 ]  ААНаўскія інспэктары працягваюць працу ў Іраку


БАГДАД. Сёньня ў Іраку міжнародныя экспэрты дасьледвалі дзевяць аб’ектаў, улучна з трыма прадпрыемствамі вытворчасьці ракетных кампанэнтаў, а таксама малаказавод. Восьмага лютага ў Багдадзе пройдуць новыя перамовы паміж кіраўніком групы інспэктараў ААН Гансам Бліксам і дырэктарам міжнароднага агэнства атамнай энэргіі Мухамэдам Эль Барадзеем. Учора Ганс Блікс сказаў, што дзеля ўзнаўленьня перамоваў з Іракам Багдад мусіць прыняць шэраг умоваў, сярод якіх магчымасьць канфэдэцыйных размоваў паміж інспэктарамі й ірацкімі адмыслоўцамі, а таксама дазвол на палёты разьведавіяцыі ААН.
XS
SM
MD
LG