Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:26 ]  Сёньня апошні дзень прэзыдэнцтва Вацлава Гавэла


ПРАГА. Сёньня, у апошні дзень свайго прэзыдэрнцтва, кіраўнік Чэхіі Вацлаў Гавэл выступіць з тэлезваротам да нацыі. Вядомы драматург і дэсыдэнт, Гавэл стаў прэзыдэнтам Чэхаславаччыны пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму ў 1989 годзе. Дзесяць гадоў таму – пасьля распаду Чэхаславаччыны – ён узначаліў чэскую дзяржаву. Сёньня сканчаецца тэрмін ягонага прэзыдэнцтва. Пакуль, парлямант Чэхіі ня здолеў абраць пераемніка Вацлаву Гавэлу. З панядзелка прэзыдэнцкія функцыі будуць часова вконваць прэм’ер-міністар Владзімір Шпідла і спікер ніжняй палаты парляманту Любамір Зааралак.
XS
SM
MD
LG