НЬЮ-ЁРК
Амбасадар Грузіі ў ААН Рэваз Адамія заявіў на прэсавай канферэнцыі, што Расея ўсталявала ваенную базу ў горадзе Гудаўта ў Абхазіі бяз згоды Грузіі. Адамія абвінаваціў Расею ў фактычнай анэксіі Абхазіі. Паводле амбасадара, расейскія бізнэсмэны скупляюць у гэтай аўтаномнай рэспубліцы зямлю, прадпрыемствы і прыродныя рэсурсы. Адамія абвінаваціў Раду Бясьпекі, што яна дазваляе Расеі праводзіць свае інтарэсы ў грузіна-абхаскім канфлікце. У чацьвер Рада Бясьпекі працягнула паўнамоцтвы міратворчай місіі ААН у Абхазіі