МЫС КАНВЭРАЛ
Сёньня пасьля двух тыдняў знаходжаньня на арбіце касмічны чаўнок Калюмбія – з першым ізраільскім касманаўтам на борце – павінен вярнуцца на зямлю. На мысе Канавэрал сёньня былі ўзмоцненыя захады бясьпекі. Ізраільцянін Ілан Рамон і шэсьць амэрыканскіх астранаўтаў пасьпяхова выканалі на борце звыш 80 экспэрымэнтаў. Сярод іншага астранаўты вывучалі паводзіны ў бязважкасьці мурашоў, пчолаў і павукоў.