БЭРЛІН. Сёньня быў зачынены консульскi адзьдзел Амбасады ЗША ў Бэрлiне з прычыны пагрозаў пра тэрарыстычныя напады на амбасады ЗША i Ізраiлю. Паведамляецца, што ён будзе зачынены i заўтра. Палiцыя адзначае, што iнфармацыя пра пагрозу паступiла ад iзраiльцаў. Нi iзраiльская, нi амэрыканская амбасады гэтыя паведамленьнi не камэнтуюць. Узмоцненая ахова ўсiх будынкаў ЗША i Ізраiлю на тэрыторыі Нямеччыны.