ЕРУСАЛІМ. На ўсеагульных выбарах у Ізраiлi перамагла партыя “Лiкуд”, якую ачольвае прэм’ер-мiнiстар краiны Арыэль Шарон. Яна атрымала 37 са 120 месцаў у парлямэнце. Чакаецца, што ўжо найблiжэйшым часам Арыэль-Шарон зробiць першыя захады ў фармаваньнi новай урадавай калiцыi. Лiдэр Лейбарысцкай партыi, якая атрымала 19 месцаў у парлямэнце, Амрам Мiцна заявiў, што ён плянуе быць змагарнай апазыцыяй i альтэрнатывай ураду Шарона.