МАСКВА. Паўночная Карэя працягвае патрабаваць наўпроставых перамоваў з ЗША як адзiным шляху вырашэньня канфлiкту вакол яе ядзернай праграмы. У заяве, выпушчанай сёньня амбасадай КНДР у Маскве, падкрэсьлiваецца, што Пхэньян катэгарычна адмаўляецца абмяркоўваць гэтае пытаньне зь кiм бы там нi было, акрамя Вашынгтону. КНДР патрабуе, каб ЗША заключылi зь ёй афiцыйную дамову аб ненападзе.