БРУСЭЛЬ. Мiнiстры замежных справаў краiнаў Эўрапейскага Зьвязу на сваёй нарадзе ў Брусэлi сёньня ў прынцыпе пагадзiлiся паслаць мiсiю ў Паўночную Карэю дзеля дапамогi ў разьвязаньнi крызысу вакол паўночнакарэйскай ядзернай праграмы. Рашэньне пра ўзровень мiсii i магчымыя даты яе ажыцьцяўленьня пакуль не прынятае. У пытаньнi Іраку 15 мiнiстраў у адмысловай заяве заклiкалi Багдад да шчыльнага супрацоўнiцтва зь мiжнароднымi экспэртамi. Падкрэсьлена таксама, што, калi гэта неабходна, то трэба даць iнспэктарам болей часу дзеля пошукаў зброi масавага зьнiшчэньня.