Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:10 ]  У Вэнэсуэлу прыбудуць міжнародныя пасярэднікі


Вэнэсуэла. У бліжэйшыя дні сюды прыбудуць міжнародныя пасярэднікі з мэтай урэгуляваньня палітычнага крызісу. Гэтае рашэньне прынятае прадстаўнікамі шасьці краінаў, якія сустрэліся сёньня ў Вашынгтоне. Яны імкнуцца наладзіць дыялёг паміж прыхільнікамі прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уго Чавэса і апазыцыяй. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэлл заклікаў Чавэса правесьці датэрміновыя выбары альбо рэфэрэндум аб даверы прэзыдэнту. Агульнанацыянаьны страйк з патрабаваньнем адстаўкі Чавэса цягнецца у Вэнэсуэле ўжо два месяцы. Эканоміка краіны паралізаваная. Вэнэсуэла знаходзіцца на пятым месцы сярод краінаў – экспарцераў нафты.
XS
SM
MD
LG