Давос. Сёньня ў гэтым швэйцарскім горадзе сабраліся некалькі сотняў маніфэстантаў з пратэстам супраць магчымай вайсковай апэрацыі ў Іраку. Паліцыя перакрыла падыходы да месца, дзе адбываецца пасяджэньня Усясьветнага эканамічнага форуму, у якім бяруць удзел вядучыя палітыкі і прадпрымальнікі са шмат якіх краінаў сьвету. Як вядома, рэспубліка Беларусь не накіравала ў Давос сваіх прадстаўнікоў. Сёньня ўдзельнікі акцыяў пратэсту забарыкадавалі падыход да фунікулёраў, у выніку чаго тысячы чалавек ня здолелі ўзьняцца ў горы і засталіся на вуліцах гораду. Давос зьяўляецца адным з найбольш папулярных горналыжных курортаў.