ДАВОС. ШВАЙЦАРЫЯ. Удзельнiкi ўсясьветнага эканамiчнага форуму ў Давосе сёньня абмяркоўваюць магчымыя глябальныя i рэгiянальныя эканамiчныя наступствы ваеннай акцыi супраць Іраку. У дыскусii возьмуць удзел прадстаўнiкi краiнаў Блiзкага Ўсходу, краiнаў-экспартэраў нафты, а таксама кiраўнiкi буйных нафтавых кампанiяў. Паведамляецца, што на сустрэчах за зачыненымi дзьвярыма будуць абмяркоўвацца такiя пытаньнi, як рух усясьветных цэнаў на нафту i шляхi стабiлiзацыi стасункаў Захаду зь iсьлямскiм сьветам.