ПРАГА. Парлямэнт Чэхii сёньня абiрае прэзыдэнта краiны. 15 студзеня першая спроба абраць кiраўнiка дзяржавы ня мела плёну: нiхто з кандыдатаў не атрымаў бальшынi галасоў. Блiжэй да перамогi быў былы прэм’ер-мiнiстар Чэхii Вацлаў Клаўс. Акрамя яго сёньня кандыдатамi на прэзыдэнта будуць яшчэ адзiн экс-прэм’ер Мiлаш Зэман i сэнатар Яраслава Мозерава. Паўнамоцтвы цяперашняга прэзыдэнта Вацлава Гавэла сканчваюцца 2 лютага.